Anny
banner
annymony.bsky.social
Anny
@annymony.bsky.social
69 followers 49 following 370 posts
Першая спроба весці сацсетку на беларускай. Магу пісаць пра серыялы, сям’ю, Вільнюс, айцішку, і тое, што мяне здзіўляе ці раз'юшвае. Часам ўжываю ангельскую трасянку. Пра серыялы на рускай ў маім ТГ: https://t.me/vochaut
Posts Media Videos Starter Packs
А дзе вы глядзіце кіно/серыялы?
Трымайцеся! Вялікая справа
8 выпадкова сабраных чалавек прымаюць удзел у шоў, правілы якога яны пазнаюць падчас гульні. Калі вам гэта нагадвае “Гульню у Кальмара”, то вы недалёка ад праўды, але насамрэч шоў не маюць ніякай сувязі, і ў гэты раз ніхто не павінен памерці. Дынамічна і захапляюча, але героі плоскія. 4/5
Прыемнага прагляду!
Сёння мы, як тыя бацькі з мемаў, сядзелі ў кавярне на міні-спатканні першым за хв колькі часу, і замест ўсяго, што маглі б рабіць, глядзелі старыя фоткі дзяцей у тэлефоне 🙈
The Tattooist of Auschwitz. Гісторыя з размытымі межамі чорнага і белага, якую габрэй Лале распавёў на захадзе сваіх дзён. Калі яго забралі ў Біркенаў, ён пагадзіўся працаваць на фашыстаў за невялічкія паслабленні. А яшчэ ён сустрэў там Гіту, і гэтыя зносіны таксама вымушалі рабіць цяжкі выбар. 5/5
пакуль яшчэ))
Palm Royale. Цалкам слабенькі серыял пра прасцячку Максін, якая марыць далучыцца да вышэйшага кола жыхароў, аб якім з дзяцінства чытае ў гламурных часопісах. Дзеля гэтага яна на шмат гатовая, і ўсё больш увязае ў хлусні і інтрыгах. Я глядзела дзеля Рыкі Марціна, які раптам там самы гарманічны. 2/5
Чэкін Польша
Sugar. Прыгожы нуарны дэтэктыў з Колінам Фарэлам. Герой — прыватны дэтэктыў, якога нанялі шукаць знікнуўшую ўнучку вядомага чалавека. Але ў Шугара ёсць і асабістыя сакрэты. Амаль ідэальны, каб не адзіны фінт, з-за якога я моцна злавалася на стваральнікаў. Але нарэшце і гэтае ім даравала. 4/5.
Хехе, ну так, сапраўды, нібы спаборніцтва)
Ну! Вокам яшчэ лепей
Ну і апошні прыпынак - Lojoteka - медыя-цэнтр-бібліятэка пры іезуіцкай гімназіі, ўсё на грошы іезуітаў, канешне. Перароблена частка манастыра і дабудаваны новы комплекс побач.
Шчэ была нац галерэя. Там меньш прыгожага, бо больш расказвалі пра тое як прывозяць і храняць экспанаты. Але завялі ў тыя вялікія чорныя экраны на Канстытуцыяс. Там таксама маленькія офісы-каморкі і вузкія лесвіцы.
Самая вялікая чарга для мяне - сінагога. Прыйшла за 40 хвілін да пачатку і ўсё роўна 2,5г прастаяла.
Яшяэ быў крэатыўны дворык са студзіямі розных арх бюро, кулінарнай студыяй, адвакацкім бюро і г.д. Не навастрой, а ўдалая перабудоўка старога.
А гэта Wix.com. Ёсць нават свой салон і міні кіеатэатр.
Люблю прыгожыя офісы, таму 3/6 месцаў былі яны. Пачала з SEB банка, таму што каля дома.
На выходных у Вільнюсе быў open house event, які дазваляе завітаць у офісы, дзярж установы і інш будынкі на экскурсіі. Шмат паспець немагчыма з-за таймінгу і вялікай чаргі ў большасці месц, я паспела толькі 6 за 2 дні. Зараз трошкі пакажу.
Пашанцавала

Беларускі ЎОРДЛІ 844 2/6

⬜🟩🟩⬜🟨
🟩🟩🟩🟩🟩

#ўордлі

ololophilolo.github.io/wordle-by/
Fallout. Удалая сумесь камедыі, дынамічных прыгод і драмы постапакаліпсісу па матывах відэа-гульні. Можна глядзець нават калі не гралі, але побач з дзецьмі лепей не ўключаць - зашмат кравішчы і дарослай лексікі. 4/5
Дазналася, што адна знаёмая з РФ разам з расейскім мужам увесь час спявалі маленькай дачцэ калыханку, прост таму што падабалася песня. А яна яшчэ вучыла сама беларускую пакуль наварочвала з вазком вакол дома, таму што падабалася мова. Пабольш бы такіх расейцаў і беларусаў у самой Беларусі 🥲
Мы ўкраінскі глядзім ужо тры гады, але нядаўна пазнаёміліся с ЗША - і канешне там ўзровень цяжкасці конкурсаў вельмі нізкі ў параўнанні з 🇺🇦, ну і ўкраінцы больш удзельнікам надаюць увагі як персанажам) а яшчэ серыі па тры гадзіны 🙈🤪
Чаму менавіта гэтая краіна?
Сёгун. Гістарычны серыял пра ангельскага марака, які значна паўплываў на лёс Японіі. Параўноўваюць з “Гульнёй тронаў” з-за агульнай атмасферы, нечаканасцяў сюжэту і тэмы. Але ўсяго адзін сезон і вельмі файная эстэтыка Ўсходу. 8/10