Беларуская служба Польскага радыё
@bypolradio.bsky.social
65 followers 100 following 780 posts
Polskie Radio dla Zagranicy
Posts Media Videos Starter Packs
bypolradio.bsky.social
Паліна Шарэнда-Панасюк: Наступны год — і мы ў Беларусі

Былая палітзняволеная дзеліцца ўспамінамі пра суд, гады ў ізаляцыі, сустрэчу на волі і пра тое, што лічыць галоўным для беларусаў у выгнанні.

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...
bypolradio.bsky.social
Былы амбасадар у Беларусі Марыюш Машкевіч пра (не) бяспеку ў Еўропе: Гэта сутыкненне з рэальнасцю, якое пераўзыходзіць наша ўяўленне

«Польшчы не заўсёды ўдаецца пераканаць у гэтым нашых заходніх партнёраў, але Беларусь і Украіна – сапраўды ключавыя краіны».

www.polskieradio.pl/396/7815/Art...
bypolradio.bsky.social
У Польшчы можна атрымаць грашовую дапамогу на хатніх гадаванцаў – катоў і сабак

Адна з гмін дае магчымасць атрымаць 700 злотых на корм ды іншыя патрэбы свайго гадаванца. Але агулам праграма дзейнічае для ўсіх рэгіёнаў Польшчы.

www.polskieradio.pl/396/7814/Art...
bypolradio.bsky.social
Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне

На берлінскай выставе Spit on H*tler’s Grave расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі Алены Рабкінай, некалькі разоў кінуўшы каменне ў арт-аб’ект.

www.polskieradio.pl/396/7816/Art...
bypolradio.bsky.social
Гляньце, як выглядала студэнцкае жыццё ў даваеннай Польшчы

У Віленскім універсітэце студэнты-беларусы стварылі Беларускі студэнцкі саюз, які выдаваў часопісы «Наш шлях» і «Студэнцкая думка».

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...
bypolradio.bsky.social
Кацярына Ваданосава: Мы атрымалі агромністую хвалю дапамогі

Пасля розгаласу ў сацыяльных сетках, прыпынена дэпартацыя з Польшчы 74-гадовай маці Кацярыны Ваданосавай. Цяпер справа вырашыцца ў судзе, пасяджэнне адбудзецца 28-га кастрычніка.

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...
bypolradio.bsky.social
Святлана Ціханоўская: Прэзідэнт Наўроцкі працягне палітыку Дуды ў адносінах да беларусаў

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі расказала пра сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы, дыялог ЗША з Лукашэнкам і ролю мужа ў палітыцы.

www.polskieradio.pl/396/7815/Art...
bypolradio.bsky.social
Як выглядала адкрыццё польска-беларуская мяжы сёння ўначы

Пасля кароткага закрыцця з-за вучэнняў «Захад-2025» памежныя пераходы зноў адкрытыя.
bypolradio.bsky.social
⚡️Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністра краіны Дональд Туск.

Памежны пераход у Тэрэспалі, а таксама грузавыя пераходы на граніцы з Беларуссю будуць адкрыты ў ноч з 24 на 25 верасня.
bypolradio.bsky.social
Былая палітзняволеная Ларыса Шчыракова: У мяне была магчымасць з'ехаць і не сесці ў турму

Чытайце нашу размову з журналісткай пра затрыманне, зняволеных калег і планы на будучыню.

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...
bypolradio.bsky.social
19 верасня 1991 года бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнай сімволікай Беларусі

«Пагоня» была на сцягах беларуска-літоўскага войска ва ўсіх вырашальных бітвах тых часоў — ад Грунвальда да Оршы.

www.polskieradio.pl/396/7816/Art...
bypolradio.bsky.social
Вялікае інтэрв'ю з былым амбасадаром Польшчы ў Беларусі пра Трампа, Лукашэнку і Статкевіча

Лешак Шарэпка ведае рэаліі Мінска знутры і можа гаварыць не толькі пра палітыку, але і пра паўсядзённае жыццё звычайных беларусаў.

www.polskieradio.pl/396/7815/Art...
bypolradio.bsky.social
🐾Экзотыка ў польскіх лясах!

У Глогуўскім лясным масіве (Ніжняя Сілезія) заўважылі саванскага сервала — драпежніка, які звычайна жыве ў Афрыцы. Леснікі просяць людзей быць уважлівымі.

Паводле спецыялістаў, сервал, верагодна, уцёк з фермы, у лесе ён паводзіў сябе неагрэсіўна.
bypolradio.bsky.social
❌Польшча закрыла мяжу з Беларуссю з-за расійска-беларускіх вучэнняў

Роўна апоўначы па польскім часе 12 верасня ў Берасці перасталі афармляць транспарт. А на пераходзе польскія вайскоўцы расцягнулі калючы дрот.
bypolradio.bsky.social
ЗША здымаюць санкцыі з Belavia

Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі Трампа Джонам Коўлам і Крысам Смітам.
bypolradio.bsky.social
Польшча закрывае мяжу з Беларуссю

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

Гэта звязана з вайсковымі вучэннямі «Захад-2025». Закрыццё мяжы адбудзецца ў ноч на пятніцу, 12 верасня.
bypolradio.bsky.social
На Беласточчыне пакажуць строі Кацярыны Ваданосавай, якія раней ніколі не дэманстраваліся

Сярод экспанатаў – дарагі магнацкі шляхецкі строй другой паловы XVII стагоддзя, цалкам шаўковы.

www.polskieradio.pl/396/7811/Art...
bypolradio.bsky.social
🎶 Запрашаем на фестываль беларускай музыкі Graj!

📍 5 верасня, Варшава, клуб Progresja
🌿На сцэне: Naviband, Крамбамбуля, Петля пристрастия, Iva Sativa і спецыяльны госць – дуэт Sw@da x Niczos.

Будзе гучна, шчыра і па-беларуску!
bypolradio.bsky.social
«Мэта — аб’яднаць і сабраць беларусаў у адным клубе». Запрашаем на фестываль беларускай музыкі!

5 верасня варшаўскі клуб Progresja стане эпіцэнтрам беларускай музыкі. Чацвёрты фестываль Graj збярэ знакамітых выканаўцаў, якіх любіць беларуская публіка.

www.polskieradio.pl/396/7811/Art...
«Мэта — аб’яднаць, сабраць беларусаў у адным клубе». Запрашаем на фестываль беларускай музыкі!
Гэта знакамітыя беларускія выканаўцы і спецыяльныя госці з Падляшша.
www.polskieradio.pl
bypolradio.bsky.social
«Мы хацелі прынесці людзям у вёсках Беласточчыны трохі колеру і радасці»

Сямнаццаты год запар Музей і цэнтр беларускай культуры ў Гайнаўцы праводзіць на Беласточчыне фэсты пад назвай «І тут жывуць людзі».

www.polskieradio.pl/396/7811/Art...
bypolradio.bsky.social
На Беласточчыне беларускія народныя артысты ездзяць з канцэртамі па вёсках, дзе засталося мала жыхароў

«Агулам мы наведалі з канцэртамі амаль 100 вёсак. Здаралася, што людзі прасілі зноўку да іх прыязджаць праз 10 ці 15 гадоў пасля таго, як мы іх наведалі».

www.polskieradio.pl/396/7811/Art...
bypolradio.bsky.social
У Варшаве адбыўся нечаканы музычны дуэт

Украінскі спявак Іван Дорн разам з беларускім вулічным музыкам Іванам Абрамавым праспявалі «Стыцамен» на ўкраінскай мове. Відэа іх выступу ўжо сабрала больш за 400 тысяч праглядаў.
bypolradio.bsky.social
Як на Беласточчыне з падтрымкай польскай дзяржавы адраджаюць мясцовыя беларускія гаворкі

Раней у некаторых школах на Падляшшы катэгарычна забаранялі вучням размаўляць на «простай мове».

www.polskieradio.pl/396/7811/Art...
bypolradio.bsky.social
Беларуская школка ў Познані — больш, чым проста ўрокі

«У нас створанае беларускае асяроддзе: дзеці бачаць, што ўсе вакол такія ж, як яны, і што няма патрэбы пераключацца на польскую. Гэта вельмі важна».

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...
bypolradio.bsky.social
🌾 Бачылі, як у Польшчы праходзяць Дажынкі?

Варшава ўшанавала традыцыю жніва на фестывалі ў Паўсіне. Галоўнай зоркай свята стаў легендарны ансамбль «Mazowsze», а таксама гледачы змаглі пабачыць выступ акадэмічнага фальклорнага ансамбля «Promni».