Vika Markouskaya
banner
vikamarkouskaya.bsky.social
Vika Markouskaya
@vikamarkouskaya.bsky.social
Eng/By Freelance digital illustrator/ Фрыланс дзіджытал ілюстратарка
Сёння Хэлоўін, а ніхто не хоча адзначыць яго са мной у Познані.😢
October 31, 2025 at 7:00 PM
Я закахалася ў Парыж
October 16, 2025 at 12:38 PM
Мы гулялі з М па ранішнім парку, размаўлялі па-беларуску, і ва ўсім адчувалася чараўніцтва сыходзячага лета.
September 3, 2025 at 10:54 AM
Сёння ў мяне была фатасэсія, чакаю здымкі на наступным тыдні
August 19, 2025 at 6:47 PM
Гвалт, газлайтынг, пагроза жыццю, запалохванне, хлусня — гэта бесчалавечна, гэта зло ў чыстым выглядзе. Як можна гэтаму супрацьстаяць? Спадзяюся, я калі-небудзь знайду адказ. Але, як і любы чалавечы досвед, праходзіць яго лягчэй разам, чым сам-насам з сабой.
August 9, 2025 at 1:00 PM
Дарабіла свой праект па брэндынгу і з радасцю чакаю вашай падтрымкі на Behance 😊
www.behance.net/gallery/2304...
July 22, 2025 at 12:47 PM
Раблю новы праект у партфоліа, бо запісалася на дызайн-кэмп ад Cidr.design
July 9, 2025 at 5:30 PM
Прыгожае 👀
July 2, 2025 at 10:26 PM
Сёння пераехала ў новую кватэру🥰
June 29, 2025 at 7:43 PM
Апошні тыдзень жыцця ў цяперашней кватэры. Ужо сумую па старым будынкам навокал і рынку.
June 23, 2025 at 10:45 AM
Такая цёплая ноч была сёння ✨
June 23, 2025 at 10:42 AM
У гэтым месяцы пабачылася з сям’ёй, з кім не бачылася больш за 4 гады. Адчуванне такое кранальнае ўнутры. Вельмі сумавала па іх. Вось бы яшчэ і бацькоў убачыць…
June 21, 2025 at 2:21 PM
Мае любімыя аўтфіты з падарожжа
May 19, 2025 at 8:30 PM
Нядаўна была ў Гішпаніі. Убачылася са стрыечкай і пляменнікам. І гэта было так файна! Упершыню за 4+ года эміграцыі змагла расслабіцца і адчуць сябе зноў малодшай сястрой.

І Гішпанія мне таксама спадабалася.
May 19, 2025 at 8:23 PM
Зайшла ў антыкварыятную краму. А як ваша пятніца?
April 11, 2025 at 8:16 PM
Сёння было так холадна. Адагравалася ў більярдзе і піцэрыі. Ужо лепш пачынае атрымвацца гульня.

Дарэчы люблю плэйліст у гэтым більярдзе: the cure, nirvana, red hot chilli peppers, the smiths, buffalo springfield і г.д

А вы як сёння?
April 5, 2025 at 6:43 PM
Мой вайб апошнім часам: цэлы дзень шпацыраваць па крамах адзення, сэкандах, кнігарнях і фатаграфаваць усе дрэвы, што квітнеюць.
Пакуль сонейка і цяпло - не сяджу дома, папрацаваць можна і ў выхадныя, хе-хе.
April 4, 2025 at 9:05 PM
Падабаецца 💛
Аксаміткі, падснежнікі, духмяны тытунь і
мая сяброўка Пчала
April 4, 2025 at 9:21 AM
Дарэчы, прынесла вам свой новы малюнак. Вясновы настрой 🌼
March 31, 2025 at 8:39 PM
Сёння была на закупах 👀
January 23, 2025 at 5:20 PM
Яна будзе вучыцца шыць 🥹
January 15, 2025 at 2:28 PM
Мая бяспечная прастора сёлета - гэта ўтульная зала коміксаў ва ўніверсітэцкай бібліятэцы.
А яшчэ там цяплей чым дома. 💛💛💛
December 27, 2024 at 5:56 PM
Reposted by Vika Markouskaya
Спадарства
Усіх з Калядамі ☃️

Выбасце. Хварэю і да святаў не гатова зусім🚬🗿☃️ Стары арт з Крампусам.
December 24, 2024 at 7:55 PM
З Калядамі (калі адзначаеце) і Новым Годам!

2024 быў вельмі заняты працай год, так шмат у лістападзе і снежні я яшчэ не працавала. Я зусім не падрыхтавалася да святаў, толькі закупілася прадуктамі на тры дні і мне хацелася б паспець скончыць яшчэ 1 праект.
December 24, 2024 at 7:36 PM
У мяне шмат прыемных успамінаў пра лесапарк поруч з домам: першая сяброўка, катанне на ровары, школьная фізра, шпацыры з сябрамі і першае каханне. Увесь перыяд жыцця — ад няўмення казаць да сур’ёзных вырашэнняў — гэты лес быў са мной.
December 9, 2024 at 8:16 PM