chichina.bsky.social
@chichina.bsky.social
Апошні час усё часцей і часцей адчуваю сябе прыкладна нікім
February 7, 2024 at 6:32 PM
Вельмі хочацца вярнуць сабе кукуху гадавой даўнасці
February 7, 2024 at 6:31 PM
Дзеці як залікоўка ва ўніверы: спачатку ты на яе працуеш, а потым яна на цябе. Раніцай 1-га студзеня Міша разбудзіў словамі «Я ўжо памыў увесь посуд. Нават бакалы і рондаль. І пачысціў табе 2 мандарынкі». Проста лепшы!

P.s. Не, я не лічу, што дзеці нешта павiнны бацькам)
January 2, 2024 at 12:18 PM
Пачала год з канспекта па польскай мове. Як жа я рада, што яна мне зараз падабаецца. Да гэтага цэлы год не маглі пасябраваць.
January 2, 2024 at 10:47 AM
Перагледзелі ўсе часткі Моцнага Арэшка. Першыя тры - суцэльны кайф. А апошняя занадта сучасная, уся брутальнасць сышла.
December 30, 2023 at 6:51 PM
А ніхто не казаў, што першы пост павінен быць пазітыўны)
December 29, 2023 at 6:55 PM
Гэта быў настолькі жудасны год, што я першы раз у жыцці так чакаю, калі наступіць новы. Як быццам ён зачыніць дзверы і ўсё застанецца з таго боку.
December 29, 2023 at 6:53 PM