#белкомікс
Настрой: вярнуць (і вярнуцца) у такі ўжо міфічны і далёкі 2018-ы. Таму і #фрэймыбаблы сёння адпаведныя.

Жэня К. і Міша Самусенка. Гісторыя "Слухай" са зборніка коміксаў "Легенды дрымучага лесу". Творчае аб'яднанне "Сучасны комікс". 2018 год.

#белкомікс
February 10, 2024 at 12:18 PM
А што гэта, зноў у Блюскай варта пісаць ці што?

У такім разе, пачытайце коміксы, якія я паспеў зрабіць разам з файным мастаком Стасам Зелень для А1.

На фота першы выпуск, а па спасылцы ужо можна анлайн прачытаць два нумары: www.a1.by/be/company/k...

#фрэймыбаблы #белкомікс
November 5, 2024 at 12:50 PM
І сёння я прынёс вам працу вядомага беларускага музыкі, ледзь меней вядомага беларускага мастака і "бляха, наагул невядомага" беларускага каміксіста.

Міні-комікс ад Лявона Вольскага.

#фрэймыбаблы #белкомікс
January 26, 2024 at 3:10 PM
Сёння ў рубрыцы "Фрэймы-баблы" рэкламная паўза (ага, так хутка, другім пастом).

Але, вы ж толькі паглядзіце на гэтую наіўна-крэатыўную рэкламу лядоўні "Мінск" з комікса "Пасланцы" ад "Талер комікс" (1992 г.).

Нават злы амерыканскі салдатен зайздросціць!

#фрэймыбаблы #белкомікс
February 1, 2024 at 2:27 PM