Angoulema
banner
angoulema.bsky.social
Angoulema
@angoulema.bsky.social
/калі вы бачыце ў маіх пастах памылкі, то я буду радая, калі вы выправіце іх у каментары/
J'apprends le français
Pinned
Каб не згубіць
Нарэшце знайшла. Я для сябе калісьці рабіла невялічкі чэлендж з рандомных словаў

Яшчэ, я часам заходжу сюды www.sigil.me/collection/a... і, гледзячы на назвы прыдумляю свае гісторыі. Там прыгожыя назвы)
Закрылі грыбны сезон. Запісала гоман лістападаўскага лесу 🪾🌲
November 15, 2025 at 5:40 PM
👀 Бераставіца-Баброўнікі - гэта ж з Гародні на Беласток?
Польшча з 17 лістапада адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Рух праз пункт пропуску «Кузніца-Брузгі» будзе адкрыты для пасажырскага транспарту, за выключэннем аўтобусаў, а праз пункт пропуску «Бераставіца-Баброўнікі» — для пасажырскага, грузавога транспарту і аўтобусаў.
November 14, 2025 at 8:11 AM
Сёння відаць сонца! І неба прыгожае было 😍💙
November 14, 2025 at 8:09 AM
Перачытваю сёмага Потэра (другі раз у жыцці яго чытаю, папярэдні раз быў... 18 гадоў таму 😳), і наколькі ж кніга змрочная ад самага пачатку...
Дарэчы, 7я - адзіная кніга з серыі, якую я не чытала па-руску. Бо пакрыўдзілася на Ро за забойствы 😁
November 13, 2025 at 5:56 PM
I'm still standing, yeah yeah yeah (c)
Адна з апошніх хрызантэм.
November 12, 2025 at 1:01 PM
November 11, 2025 at 7:42 PM
Чаму лістапад, калі ўсё ўжо даўно пападала?..
November 11, 2025 at 8:29 AM
Мокрадзь
November 10, 2025 at 9:08 AM
Нарэшце дачытала пазычаны ў знаёмай "(Ня)чысты Мінск". Чакала чагосьці большага. У некаторых апавяданнях прывязка да Мінска чыста намінальная. Але ў цэлым я, напэўна, не мэтавая аўдыторыя.
Адное добра - што сама не купляла)
November 8, 2025 at 7:23 PM
Reposted by Angoulema
Грашовы містэр Бульбачка, сімвал дастатку і дабрабыту. Рэпостні ў надзеі, што і ў цябе будуць дастатак і дабрабыт :р

#містэрбульбачка
November 5, 2025 at 5:07 PM
Падымаю на працы самаацэнку. Каб яшчэ й заробак паднялі 😅
November 5, 2025 at 5:34 PM
Учора троху напісала пра Next to Normal - польскі і ўвогуле.
Не ўсё напісала, бо была ўжо амаль гадзіна ночы і спаць хацелася, то напэўна будзе частка два. Калі-небудзь.
Post by @angulema-warrior · 1 audio track
💬 0  🔁 0  ❤️ 2 · Next to Normal | Побач з нормай · Jack Wolfe - I'm Alive Напэўна атрымаецца доўга, таму большасць тэксту будзе схаваная, каб не закрываць нікому экран "прасціной" :) Так сталас…
www.tumblr.com
November 4, 2025 at 7:28 PM
Нюра спрабуе крыўдзіць Яську(
Тэрмінова трэба парады, як пасябраваць котак 😢
November 4, 2025 at 2:01 PM
Любоўны трохкутнік ці трохкутнік кахання? 🤔 #белмова
November 3, 2025 at 3:54 PM
Захад сонца сёння вельмі прыгожы 💛🩷🧡💜💙
November 1, 2025 at 3:14 PM
Міленькі фільмік на Хэлоўін, рэкамендую =)
youtu.be/16AnQ1UJdEU
Kołysanka. Oficjalny zwiastun kinowy. Reż. Juliusz Machulski
YouTube video by Bartłomiej Łoziński
youtu.be
October 31, 2025 at 6:12 PM
#котаўторак
Мы ў працэсе знаёмства. Пакуль крыху нервова.
October 28, 2025 at 7:32 PM
У мяне троху нечаканае пытанне.
Ці можна дзе ў Мінску купіць штосьці з матчай (matcha)? Тыпу батончыка вафельнага, ці шакаладкі, ці чагосьці...
У мяне жорсткая матчавая недастатковасць 🥺
October 28, 2025 at 2:37 PM
Удала мы паспелі вярнуцца, я гляджу...
Мне здаецца, таварны транзіт праз мяжу з Літвой значна меншы, чым праз Брэст, то гіпатэтычнае (верагоднае?) закрыццё мяжы найбольш паўплывае на звычайных людзей. На якіх дзяржаве насраць. Магчыма, гэта нават адна з мэтаў - каб мяжу закрылі з іншага боку...
October 26, 2025 at 8:28 PM
У пятніцу хадзілі яшчэ раз. Усе пытанні да рэжысёра знятыя, праблема была ў акторы, які граў Габа ў чацвер. У пятніцу ўсё было цудоўна. І насамрэч з 9га раду было лепш глядзець, чым з 4га (магчыма гук наладжаны на цэнтр залі). Энівей, горача рэкамендую тым, хто мае магчымасць, бо гэта апошні сезон(
October 26, 2025 at 6:22 PM
Учора закрылі наш варшаўскі тэатральны тыдзень з Wicked. Маю сказаць, што з балкона (ложы) яго глядзець значна лепш: агульная карцінка мае значэнне, і гук наладжаны кудысьці па цэнтры балконаў.
Я троху пазаймалася нелегальнымі здымкамі) выключна ў некамерцыйных мэтах!
October 26, 2025 at 6:06 AM
Заўсёды калі табе не трэба прыязджаць рана, аўтобус прыходзіць з апярэджаннем графіка 😂
October 26, 2025 at 6:01 AM
Закрыцця літоўскай мяжы, пакуль я за мяжой, не было ў маёй картцы бінга 🙈
October 24, 2025 at 9:21 PM
23.10.2025, Next to Normal, тэатр Сырэна.
Гэта, канешне, значна мацнейшы матэрыял, чым Wicked. І акторкі склад - амаль цалкам ўаў. Наталі з Генры ці не найлепшыя (трэба паглядзець яшчэ запіс Лонданскай пастаноўкі). Дыяна з пункту гледжання гры - 👏🏻. Трохі былі пытанні да Габа ⬇️
October 24, 2025 at 8:02 AM