AngryRalef
angryralef.bsky.social
AngryRalef
@angryralef.bsky.social
Стрымлю на Твічы розныя гульні з панядзелка па пятніцу:
https://www.twitch.tv/angryralef
Выкладваю на Ютуб нарэзкі:
https://www.youtube.com/@AngryRalef
Архіў стрымоў на Ютуб:
https://www.youtube.com/@AngryRalef_Streams
Пошта:
[email protected]
Pinned
Выйшла версія 0.2.4 пераклада Disco Elysium!.
- Абноўлена 4 дыялога
- Выпраўлены тэкстуры слядоў у двары Whirling-in-Rags і кнопкі "Узяць Усё".
Для ўсталёўкі трэба распакаваць архіў у папку з гульнёй і абраць беларускую мову ў наладах гульні.
Спасылка:
www.nexusmods.com/discoelysium...
Belarusian Translation - Disco Elysium The Final Cut
Пераклад Disco Elysium на беларускую мову.Мод цалкам замяняе іспанскую мову ў гульне на беларускую.Пераклад
www.nexusmods.com
На пятнічны стрым перамагла Back To The Future: The Game! Адпраўляемся са знаёмымі персанажамі ў падарожжа па часу. Пачынаю праз пару хвілін!
December 12, 2025 at 9:05 AM
Працягваем далей Divinity: Original Sin 2. Пасля дзіўных рыбакоў ідзём шукаць сабе яшчэ прыгод, а ў ідэале — настаўніка. Зараз пачынаю!
December 11, 2025 at 9:07 AM
Сёння далей праходзім Broken Age, змагаемся з тыраніей, можа нават скончым. Ужо пачаў.
December 10, 2025 at 9:07 AM
Сёння яшчэ трохі з перакладам пасядзім, будзе дыялог з Мерагаловым. Пачынаю стрым праз некалькі хвілін!
December 9, 2025 at 9:05 AM
Панядзелак трэніроўкі польскай на гульнях, працягваем The Thaumaturge. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 8, 2025 at 9:21 AM
Добрай пятніцы! Сёння гуляем у Crusader's Kings 3 з модам на Уладара Пярсцёнкаў. Фільм яшчэ ў агучцы беларускай не глядзелі? Ідзіце глядзець, а стрым пачнецца праз некалькі хвілін!
December 5, 2025 at 9:02 AM
Сёння гуляем у The Lost Vikings. Групу вікінгаў скралі іншапланецяне і яны шукаюць свой шлях дадому. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 4, 2025 at 9:03 AM
Дабіваем сёння размову з нябожчыкам у Disco Elysium, там усяго ~100 радкоў засталося. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 3, 2025 at 9:07 AM
Сёння займаюся перакладам Disco Elysium на стрыме. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 2, 2025 at 9:10 AM
Пачаў стрым, будзем далей разбірацца з The Thaumaturge. Трэнірую польскую, чытаю нататкі, можа нават да бойкі дойдзем😀.
December 1, 2025 at 10:12 AM
Стрым затрымліваецца, вяртаюся дадому, можа праз хвілінак 40 запушчу
December 1, 2025 at 9:15 AM
Сёння пятніца і будзем гуляць у Re-Volt, аркадныя гонкі яшчэ 98-га году. На здзіўленне ўсё яшчэ выдаецца і нават працуе на сучасных сістэмах. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 28, 2025 at 9:04 AM
Сёння гуляем у Mount & Blade 2: Bannerlord. У папярэдні раз нас абакралі, войска разбілі. Таму мы пачынаем праз хвіліну за жабрака і спрабуем выправіць сітуацыю.
November 27, 2025 at 9:06 AM
Сёння далей працуем над перакладам, размова з нябожчыкам сама сябе не даробіць. Пачынаю зараз!
November 26, 2025 at 9:03 AM
Сёння займаюся перакладам Disco Elysium на стрыме. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 25, 2025 at 9:07 AM
Сёння не зусім звычайны стрым, гуляю ў The Thaumaturge і трэнірую сваю польскую😁. Падзеі будуць у Варшаве 1905-га. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 24, 2025 at 9:01 AM
На пятніцу зноў перамагае Divinity: Original Sin 2! Мы дабраліся да Дрыфтвуда і нам сказалі, што трэба стаць магутней, а для гэтага нам патрэбны настаўнікі. Пайшлі іх шукаць праз некалькі хвілін!
November 21, 2025 at 9:05 AM
Гуляем у Civilization 5. Як звычайна, пачынаем за выпадковую цывілізацыю. Пачну праз некалькі хвілін!
November 20, 2025 at 9:04 AM
Сёння гуляем у Earthworm Jim 2. Чарвяк Джым у касмічным скафандры бяжыць ратаваць прынцэсу Як-Яе-Там. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 19, 2025 at 8:58 AM
Гэты тыдзень гуляем па рулетцы і перамагла DYSMANTLE! Будзем разбіраць усё што магчыма на тэрыторыі поўнай зомбі. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 18, 2025 at 8:52 AM
Reposted by AngryRalef
Праз 15 хвілін будзем глядзець намінантаў на The Game Awards 2025 (і магчыма галасаваць)

www.twitch.tv/bel_asch
Twitch
Twitch is the world
www.twitch.tv
November 17, 2025 at 4:45 PM
Нешта не вельмі добра сябе адчуваю, таму сёння без стрыма, вось вам Фрэя і Люцык.
November 17, 2025 at 8:52 AM
Пераможца на пятніцу: Broken Age! Праходзім далей утульную адвенчуру пра двух падлеткаў. Калі сёння яе не пройдзем да канца, то мо варта ёй які стрым-два вылучыць, каб дапрайсці, бо файная гульня. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 14, 2025 at 8:57 AM
Сёння вяртаемся ў Сіці 17! На чацвер перамагла Half-Life 2, будзем гуляць з перакладам. Пачынаю зараз!
November 13, 2025 at 9:06 AM
Працягваем даследаваць Узбярэжжа Жняца ў Divinity: Original Sin 2. Нам сказалі, каб мы сталі мацней, а вось як гэта зрабіць, не патлумачылі. Разбіраемся праз некалькі хвілін!
November 12, 2025 at 9:04 AM