AngryRalef
angryralef.bsky.social
AngryRalef
@angryralef.bsky.social
Стрымлю на Твічы розныя гульні з панядзелка па пятніцу:
https://www.twitch.tv/angryralef
Выкладваю на Ютуб нарэзкі:
https://www.youtube.com/@AngryRalef
Архіў стрымоў на Ютуб:
https://www.youtube.com/@AngryRalef_Streams
Пошта:
[email protected]
Pinned
Выйшла версія перакладу 0.2.4.1 і ўжо даступна на NexusMods, спасылка будзе ніжэй у трэдзе. Абнаўленне выпраўляе краш у апошняй версіі Disco Elysium. Студыя дадала патч бяспекі Unity і рэкламу новай гульні Zero Parades.
Выйшла версія перакладу 0.2.4.1 і ўжо даступна на NexusMods, спасылка будзе ніжэй у трэдзе. Абнаўленне выпраўляе краш у апошняй версіі Disco Elysium. Студыя дадала патч бяспекі Unity і рэкламу новай гульні Zero Parades.
December 18, 2025 at 1:01 PM
Сёння на стрыме павінен быць Disco Elysium, але распрацоўшчыкі вырашылі зрабіць нам падарунак і зламаць пераклад. Таму на стрыме гэтым самым рамонтам перакладу і будзем займацца😅Пачынаю праз некалькі хвілін.
December 18, 2025 at 8:58 AM
У Disco Elysium сёння выйшла мінорнае абнаўленне з рэкламай іх новай гульні Zero Paradise. Не гледзячы на тое, што абнаўленне было мінорным, яно поўнасцю зламала пераклад. Над праблемай ужо працую, выпраўлю так хутка як змагу.
December 17, 2025 at 7:54 PM
Сёння гуляем у Mount & Blade 2: Bannerlord. Гульня шматбаковая, але калі паспрабаваць коратка апісаць яе, то гэта сімулятар сярэднявечнага найміта. Ад жабрака і трох сялян да кіравання краінай. Пачынаю стрым праз некалькі хвілін!
December 16, 2025 at 9:14 AM
Сёння далей трэніруем польскую і пакрыху праходзім The Thaumaturge. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 15, 2025 at 9:03 AM
На пятнічны стрым перамагла Back To The Future: The Game! Адпраўляемся са знаёмымі персанажамі ў падарожжа па часу. Пачынаю праз пару хвілін!
December 12, 2025 at 9:05 AM
Працягваем далей Divinity: Original Sin 2. Пасля дзіўных рыбакоў ідзём шукаць сабе яшчэ прыгод, а ў ідэале — настаўніка. Зараз пачынаю!
December 11, 2025 at 9:07 AM
Сёння далей праходзім Broken Age, змагаемся з тыраніей, можа нават скончым. Ужо пачаў.
December 10, 2025 at 9:07 AM
Сёння яшчэ трохі з перакладам пасядзім, будзе дыялог з Мерагаловым. Пачынаю стрым праз некалькі хвілін!
December 9, 2025 at 9:05 AM
Панядзелак трэніроўкі польскай на гульнях, працягваем The Thaumaturge. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 8, 2025 at 9:21 AM
Добрай пятніцы! Сёння гуляем у Crusader's Kings 3 з модам на Уладара Пярсцёнкаў. Фільм яшчэ ў агучцы беларускай не глядзелі? Ідзіце глядзець, а стрым пачнецца праз некалькі хвілін!
December 5, 2025 at 9:02 AM
Сёння гуляем у The Lost Vikings. Групу вікінгаў скралі іншапланецяне і яны шукаюць свой шлях дадому. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 4, 2025 at 9:03 AM
Дабіваем сёння размову з нябожчыкам у Disco Elysium, там усяго ~100 радкоў засталося. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 3, 2025 at 9:07 AM
Сёння займаюся перакладам Disco Elysium на стрыме. Пачынаю праз некалькі хвілін!
December 2, 2025 at 9:10 AM
Пачаў стрым, будзем далей разбірацца з The Thaumaturge. Трэнірую польскую, чытаю нататкі, можа нават да бойкі дойдзем😀.
December 1, 2025 at 10:12 AM
Стрым затрымліваецца, вяртаюся дадому, можа праз хвілінак 40 запушчу
December 1, 2025 at 9:15 AM
Сёння пятніца і будзем гуляць у Re-Volt, аркадныя гонкі яшчэ 98-га году. На здзіўленне ўсё яшчэ выдаецца і нават працуе на сучасных сістэмах. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 28, 2025 at 9:04 AM
Сёння гуляем у Mount & Blade 2: Bannerlord. У папярэдні раз нас абакралі, войска разбілі. Таму мы пачынаем праз хвіліну за жабрака і спрабуем выправіць сітуацыю.
November 27, 2025 at 9:06 AM
Сёння далей працуем над перакладам, размова з нябожчыкам сама сябе не даробіць. Пачынаю зараз!
November 26, 2025 at 9:03 AM
Сёння займаюся перакладам Disco Elysium на стрыме. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 25, 2025 at 9:07 AM
Сёння не зусім звычайны стрым, гуляю ў The Thaumaturge і трэнірую сваю польскую😁. Падзеі будуць у Варшаве 1905-га. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 24, 2025 at 9:01 AM
На пятніцу зноў перамагае Divinity: Original Sin 2! Мы дабраліся да Дрыфтвуда і нам сказалі, што трэба стаць магутней, а для гэтага нам патрэбны настаўнікі. Пайшлі іх шукаць праз некалькі хвілін!
November 21, 2025 at 9:05 AM
Гуляем у Civilization 5. Як звычайна, пачынаем за выпадковую цывілізацыю. Пачну праз некалькі хвілін!
November 20, 2025 at 9:04 AM
Сёння гуляем у Earthworm Jim 2. Чарвяк Джым у касмічным скафандры бяжыць ратаваць прынцэсу Як-Яе-Там. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 19, 2025 at 8:58 AM
Гэты тыдзень гуляем па рулетцы і перамагла DYSMANTLE! Будзем разбіраць усё што магчыма на тэрыторыі поўнай зомбі. Пачынаю праз некалькі хвілін!
November 18, 2025 at 8:52 AM