SONNAJA 🌬️
banner
daisysad.bsky.social
SONNAJA 🌬️
@daisysad.bsky.social
Распавядаю пра сны, усвядомлены сон (УС) і сонны параліч (СП). Пішу аповеды, заснаваныя на ўласных снах.
✉️ [email protected]

https://ohdsad.tumblr.com
Pinned
Часам хочацца ва ўсвядомлены сон толькі дзеля таго, каб зноў убачыцца з пэўнымі персанажкамі (-амі).

Напрыклад, Амелія.

Выключна цудоўная жанчына, прыкладна 45 гадоў, з вайбамі Молі Уізлі (яны нават знешне вельмі падобныя).

Да апошняга дапамагала і клапацілася пра мяне 💔
Я тут выпадкова даведалася, што ў пятніцу 13-га вядзьмаркі ладзяць шабаш)

Добра, што ў мяне выхадны 😏
Начышчу мятлу, палячу ў сон 🧹
February 12, 2026 at 6:53 PM
Ці снілі вы калі-небудзь кітоў?
February 12, 2026 at 6:21 PM
Роўна два гады таму прысніла Пенівайза.

Далуналася, так бы мовіць🎈
February 12, 2026 at 2:30 PM
#сонныпараліч
Як зразумець, што ў чалавека, які спіць з вамі побач, прыступ соннага паралічу?
Адказ: хутчэй за ўсё — ніяк.
February 12, 2026 at 1:25 PM
Дзень.
Паступова прачынаюся пасля прыгод у свядомым сне. У гэты ж самы момант Крылаты вяртаецца дамоў, здымае куртку і ціха кліча мяне з калідора: "Сонейка!".
Мне застаецца толькі расплюшчыць вочы, каб канчаткова прачнуцца, але раптам я правальваюся ў стан соннага паралічу...
February 12, 2026 at 9:30 AM
Думала, што запісала сон у нататкі.
Аказалася, я гэта прысніла 🙄
February 12, 2026 at 6:35 AM
Хочацца насіцца па небе на вялізарным воблачным трусіку, вучыць бурундучкоў беларускай мове і піць віно праз тэлефонную трубку

а не вось гэта вось усё
February 10, 2026 at 7:05 AM
Добры дзень усім, хто не выспаўся 🫩

Усім, хто выспаўся:
пагаворым з вамі пазней 😈
February 10, 2026 at 5:30 AM
Адзінае месца, дзе размаўляць па-беларуску заўсёды ў кайф і ў задавальненне, дзе ніхто не намагаецца пачухаць сваё эга, намагаючыся цябе прынізіць, чапляючыся да русізмаў, якія нават не з'яўляюцца русізмамі і/або іншымі -ізмамі, і г. д., і г. д., знаходзіцца...

(вы не паверыце)...
February 9, 2026 at 7:15 PM
Працягваю прапрацоўваць намер у свядомых снах

У сённяшнім сне планавала стварыць сабе пацучка🐀або мышку🐁🥹

👇
February 9, 2026 at 3:04 PM
Боожухна, не верыцца, што я гэта пішу 🫣, але...

АФІЦЫЙНА З СЁННЯШНЯГА ДНЯ:
у снах дазволена хадзіць у туалет без рызыкі для вашага камфорту ў рэальнасці! 🥳🎉
Я правярала! Доказаў не будзе! Проста паверце!
February 9, 2026 at 11:34 AM
Ведаю, шмат для каго панядзелак — непрыемны і цяжкі дзень.

Таму, ад мяне і ад маіх праекцый (да якіх я пайду ў сон праз пару хвілін) — словы падтрымкі і спачування 🫂🥺
February 9, 2026 at 6:44 AM
Я не хаджу на вечар сустрэчы выпускнікоў.

Судзячы па колькасці сноў, звязаных са школай, аднакласніцамі/-камі, настаўніцамі/-камі, кантрольнымі, дыктантамі і г.д. за ўсе 17 гадоў (!!!), я яшчэ не паспела па іх засумаваць 🫠
February 8, 2026 at 5:48 PM
Ацаніце сплюшнасць ад 1 да 10 🥹😭❤️
February 8, 2026 at 4:41 PM
Часам сны нагадваюць пра людзей, якія ў далёкім мінулым былі важнай часткай твайго жыцця.
Ты прачынаешся і... Спачатку адчуваеш сум, бо вельмі бракуе яго — блізкага чалавека па-за межамі сям'і, з якім вы калісьці глядзелі ў адзін бок, падзяляючы адны і тыя ж каштоўнасці,...
February 8, 2026 at 3:42 PM
Reposted by SONNAJA 🌬️
А рыбам перад цяжарнасцю сняцца дзеўкі?
February 5, 2026 at 7:32 PM
Адзіны прарочы сон, у які б я паверыла, гэта калі б я прысніла, што мне не трэба сёння на працу

Але ж такое не сніцца 😭
February 6, 2026 at 6:55 AM
Што сняць жанчыны перад цяжарнасцю: рыбу.

Што перад цяжарнасцю прысніла я:
бляшанку рыбных кансерваў 😶
February 5, 2026 at 3:36 PM
Памятаеце, я неяк пісала, што пасля другога заходу ў роўпджампінг у мяне пайшоў моцны адкат? (скрын)

Сёння, калі была ў свядомым сне, усё ж такі вырашылася скокнуць!
Праўда, не з элеватара, а з акна, але я ведала на што іду, і гэта пры тым, што ў мяне быў выбар — магла не скочыць.
👇
February 5, 2026 at 2:17 PM
Згадвалі заўчора з залоўкай аднаго недазнаёмага. Побач з ім заўсёды ловіш пачуццё небяспекі: агрэсіўны, рэзкі, грубы — проста нейкі эталон неадэкватнасці.
А сёння трапіла ў свядомы сон, а там — праекцыя таго ёлупня ва ўсёй сваёй красе. І нават горш,
February 5, 2026 at 12:49 PM
Калі святло раптам знікае, можна шчоўкнуць пальцамі і яно вернецца.

Але ёсць нюанс:
гэта працуе толькі ў свядомым сне 🫣
February 5, 2026 at 7:57 AM
Кіўні, калі спіш
February 4, 2026 at 9:54 PM
Аднойчы мне захацелася знайсці і паказаць сыну ўсялякія цуды, таму я прапанавала яму...

ператварыць яго ў хамячка 🐹🤏 (як у "Скрадзеных прывідамі" Хаяо Міядзакі). Аргументавала гэта тым, што так яму будзе зручней і такім чынам ён зможа шмат чаго ўбачыць 🥹

Ну, што я магу сказаць...
February 4, 2026 at 2:03 PM
Аднойчы ў свядомым сне я накрычала на ўласную праекцыю, бо яна не хацела выпускаць мяне са сну 😤
February 4, 2026 at 9:17 AM
Усвядомілася ў сне і апынулася...
У Смаргоні! 🗺️

Помню, як хадзіла па вуліцах і спрабавала чытаць надпісы на шыльдах, якія мне сустракаліся. І як я гучна смяялася, бо літары блыталіся, скакалі, і атрымлівалася нейкая бязглуздзіца 🤪

Сон: 03.06.2021
February 4, 2026 at 6:07 AM