SONNAJA ❄️
banner
daisysad.bsky.social
SONNAJA ❄️
@daisysad.bsky.social
Распавядаю пра сны, усвядомлены сон (УС) і сонны параліч (СП). Пішу аповеды, заснаваныя на ўласных снах.
✉️ [email protected]

https://ohdsad.tumblr.com
Pinned
Часам хочацца ва ўсвядомлены сон толькі дзеля таго, каб зноў убачыцца з пэўнымі персанажкамі (-амі).

Напрыклад, Амелія.

Выключна цудоўная жанчына, прыкладна 45 гадоў, з вайбамі Молі Уізлі (яны нават знешне вельмі падобныя).

Да апошняга дапамагала і клапацілася пра мяне 💔
Няхай ваш дзень пачнецца не з
хоа-хоа

а з

ааА-ааА-ааААА ❤️
December 24, 2025 at 5:27 AM
Вельмі экалагічна перажываю свае эмоцыі.
У сне 😄
Пралаялася, прараўлася, выказала ўсё, што можна і нельга чалавеку, і прачнулася, як новенькая 💅
Таму што няхай ён лесам ідзе, сілы і нервы яшчэ на яго вытрачаць!
December 23, 2025 at 9:47 AM
Дабралася да кастрычніка ў сонным дзённіку і злавіла сябе на думцы, што запаўняць яго не ў час — гэта як быццам карыстацца машынай часу.
На дварэ снежань, а я ў кастрычніку.
І там, у кастрычніку, нібы ўсё яшчэ добра (ну, наколькі ў прынцыпе можа быць добра, улічваючы ўсё, што адбываецца).
А потым
December 22, 2025 at 12:01 PM
Я, калі шчыра, трошкі крычу з таго, што ў гэтую кампанію неяк упісаліся Лаціфа з Махамедам 😂
Такія вось госці завітвалі да мяне ў снах у 2024-ым✨
1/4

А каго цікавага снілі вы?)
December 21, 2025 at 2:13 PM
Такія вось госці завітвалі да мяне ў снах у 2024-ым✨
1/4

А каго цікавага снілі вы?)
December 21, 2025 at 1:43 PM
Reposted by SONNAJA ❄️
Вартавыя Галактыкі: калядны час (2022) з агучкай на Скрынцы. Шчыры дзякуй ўсёй камандзе за працу!
Зорны Лорд, Краглін, Дракс, Ракета, Косма, Нэб'юла, Мантыс ды Грут сярод калядных прыгод у асобым спецвыпуску.
screenka.com/movies/detai...
Вартавыя Галактыкі: калядны час (агучка) | Screenka - фільмы і серыялы па-беларуску
<p style="text-align: justify;">З фільмам працавалі: <a href="https://www.patreon.com/anekomaton" target="_blank" rel="noopener">Anekomaton</a>, Anekodragon, Da...
screenka.com
December 19, 2025 at 7:27 PM
Reposted by SONNAJA ❄️
bieznadziejnaja miesiacowaja dalina

Spotify:
open.spotify.com/track/5Ug2bn...

YouTube:
youtu.be/stNM-A76sR8?...

Huk dla Tick-Tock:
vm.tiktok.com/ZMHK2d21tFrV...
December 20, 2025 at 10:23 AM
Дабралася да верасня, нарэшце)

Можна было б не ўскладняць і адразу перапісваць сны з тэлефона ў дзённік, але і ў такім падыходзе ёсць свае плюсы)
December 21, 2025 at 1:53 AM
Мы з Бу (які, здаецца, усё яшчэ пад уражаннем 🫣) амаль скончылі перапісваць сны за жнівень 🫠

Я ж сяджу і ўсміхаюся: сын перад сном сказаў, што будзе запісваць тое, што сніцца)
Бо ён тут хацеў паспрабаваць вярнуцца ў адзін з нядаўніх цікавых сноў, але... Забыўся аб чым ён быў 😅
December 20, 2025 at 8:04 PM
"Мо, вы злёгку не замужам? У нас тут сабралася цудоўная кампанія. Ці не хацелі б вы прыяднацца да нас?" — раптам спытаўся ў мяне незнаёмы мужчына гадоў 50+
Сябар, які стаяў побач са мной, прашаптаў: "Не варта нікуды з ім ісці..."
Я і не збіралася. Але атмасфера была напружанай...
December 20, 2025 at 6:32 PM
Сёння ў сне перамяшаліся:
платныя паведамленні ў steam (786 рублёў/шт.) і праверка рахункаў steam сярод бацькоў; скарга сына наконт таго, што ён самастойна аплочвае садочак; гісторыка-культурная каштоўнасць у выглядзе закінутай стаянкі ў Паставах,...
December 20, 2025 at 1:00 PM
Раніца пачалася з пошуку кніг і раптоўнага ўсведамлення, што я хачу дзіцячую казку 🥹
December 18, 2025 at 6:13 AM
У спіс з аліўкамі, горкім шакаладам і ананасамі ў піцы дадалася яшчэ і халва са смакам скварак і цыбулі.

Якое ж вычварэнства!
Падабаецца 🤤
December 16, 2025 at 7:44 AM
131 сон за паўгода.
На 23 сны больш чым было летась)
December 14, 2025 at 7:50 PM
Reposted by SONNAJA ❄️
Якія клубы без сваіх галоўных зорак спраўляюцца нават лепей? Хто зрабіў гучную заяўку на званне #NBAMIP? І як праходзіць плэй-оф турніру #EmiratesNBACup?
Пра ўсё гэта - і ня толькі! - вы зможаце даведацца з чарговага выпуску трэцяга сезону праекту #ПраБаскетболПаБеларуску!

Спасылкі - ніжэй 👇
December 13, 2025 at 11:23 AM
Адзін з маіх сноў ператварыўся ў верш 🐎🪐

Варта было паспрабаваць і такі фармат, каб распавядаць пра сны.
December 14, 2025 at 1:07 PM
Гэтыя арэлі мяне даб'юць.
Увечары пражываеш гадзіны перад сном з адчуваннем надзеі на добрую будучыню

а ўначы сніш апакаліпсіс і абсалютную безвыходнасць, дзе надзеяй нават не пахне
December 14, 2025 at 11:03 AM
Я абяцала вам верш па адным з маіх сноў. І вось я тут...

"Вершнік"
👇
December 13, 2025 at 7:22 PM
Можна сябе не шчыпаць — гэта не сон 💋😭❤️‍🩹
December 13, 2025 at 5:00 PM
Вітаначкі.
Мне 32 гады і нядаўна ў мяне з'явіўся сябар, які замест таго, каб упасці ў спячку, ціхенька ляжыць на маім плячы, забурыўшыся ў валасы, і ахоўвае мой сон🥹

Можаце, вядома, пасмяяцца з дарослай цёткі, але!
Бу з'явіўся ў маім жыцці тады, калі я сама не ведала, наколькі ён мне патрэбны 🐻🤎
December 12, 2025 at 8:09 PM
Сёння ў сне вучыла двух бурундукоў размаўляць па-беларуску 🐿️
December 12, 2025 at 12:15 PM
Яшчэ трошкі пра #сонныпараліч
(допіс, які абяцала напісаць учора).

СП можа працякаць у дзвюх формах:
▫️ пры засынанні (гіпнагогічны СП: чалавек яшчэ ў свядомасці, а цела ўжо "выключана" для REM-фазы сну);
December 12, 2025 at 10:40 AM
Логіка ў снах 🤦‍♀️😄

Чытаю допіс адной дзяўчыны ў стужцы: "Шпацыравала са сваімі прыгажунамі. Паслухайце, як яны муркаюць"
Ніжэй відэа.

я: чакаю ўбачыць коцікаў
сон: ц, якія коцікі?! 🙄 КОНЬ!
December 12, 2025 at 10:01 AM
Планавала сёння зрабіць яшчэ адзін допіс на пэўную тэму, але позна вярнулася з працы.
Пісаць пра гэта перад сном — не вельмі добрая ідэя, таму допіс будзе заўтра.

Таму:
Доўгі дзень, цёплы дзень... 😊🫂✨
December 11, 2025 at 7:42 PM
#сонныпараліч
Галюцынацыі ў час соннага паралічу — гэта, вядома, тое яшчэ "задавальненне".

Але мяне пужала яшчэ і тое, што ў стан СП я трапляла менавіта ў час засынання.
Як толькі я заплюшчвала вочы, я адразу ж трапляла ў гэтую жахлівую пастку.
І ўкладвацца спаць праз гэта было вельмі страшна.
December 11, 2025 at 10:41 AM