Дэзічка.
banner
archidaisy.bsky.social
Дэзічка.
@archidaisy.bsky.social
Вяскова-навальнічна-нябесныя вайбы.
Дома, але ня ўсе.
Ну, і, вядома нататнікі. Мае будучыя сонныя дзённікі ✨🌙
Можна больш не хвалявацца, што мне не хопіць месца для сонных нататак :)
Яны максімальна ўтульныя, цёплыя і лямпавыя, і тут дакладна не толькі любоў, але і натхненне — з першага позірку ❤️‍🔥
March 30, 2024 at 1:35 PM
У пакоі сына знайшла сваё прыстанне цудоўная "Кусь-Кусяндра". Сама яшчэ не чытала, толькі зазірнула на старонку-другую і гэтага хапіла, каб выклікаць у мяне трошкі хвалявальныя, але прыемныя пачуцці. Зразумела, што мая "Кусяндра" вырываецца часцей, чым трэба...
March 30, 2024 at 1:34 PM
Сваю "Ладдзю роспачы" схапіла, як аказалася, у апошні момант — як толькі я зрабіла заказ, яна адразу знікла з наяўнасці на складзе. Абажаю такія моманты, бо пачынаеш думаць, што кніга чакала менавіта ЦЯБЕ. Не магу апісаць словамі наколькі прыгожае выданне. Чаго варта адна толькі вокладка... 💔
March 30, 2024 at 1:32 PM
У дзяцінстве кожную новую кнігу я ўкладвала "спаць" побач з сабой. Я накрывала яе коўдрай або хавала пад падушку, бо мне здавалася, што нельга пакідаць яе адну ў шуфлядцы або на паліцы ў шафе ў незнаёмым доме — ёй жа, зразумела, будзе самотна, холадна і страшна 🥺😭
March 30, 2024 at 1:27 PM
Увага!
Лятучы сабачка 🥺

Дзякуй за ўвагу!
December 6, 2023 at 9:41 PM
DЭZIЧКА
December 4, 2023 at 5:53 PM
Косця сёння такая ўжо сплюха
🙄
December 3, 2023 at 6:23 PM
У мяне вельмі цікавыя вынікі spotify (не)
Спачатку вельмі здзівілася вынікам на другой выяве (1 і 2 месцы), а потым успомніла, што я сапраўды моцна падсела на "Legens never die" пасля таго, як @gomzik.by згуляў пад яе беларускі кавер 🔥
Што да Цымера — ну, гэта, праўда любоў. Асабліва тэма "Time"
November 30, 2023 at 11:12 AM
👉 І я спачатку ў жарт, а потым абсалютна сур'ёзна сказала, што гэтыя сінічкі — адзінае, дзеля чаго мне хочацца ісці на працу ў апошні час)

Такія вось крылата-пухнатыя матыватары)
November 29, 2023 at 9:58 PM
👉Адзін нават смяяўся, сказаў, што ніколі яшчэ такіх нахабных птушак не сустракаў: пакуль ён састаўляў латкі з хлебам, сінічка села на латок амаль насупраць яго і вельмі ўважліва назірала за тым, што ж гэта ён там робіць, і то падпаўзе бліжэй, то наадварот схаваецца 😄👇
November 29, 2023 at 9:27 PM
👉 А яшчэ вельмі забаўна назіраць, як яны сустракаюць амаль кожную машыну, якая прыязджае да нас разгружацца.
Няма-няма, але як толькі з'яўляецца тавар — яны ўжо тут і чакаюць, калі ж там ужо, нарэшце, адчыняць дзверы ў кабіну, каб і туды заляцець 😄
November 29, 2023 at 9:12 PM
Побач з нашай рампай тусуюцца дзве сінічкі. Такія смешныя гарэзлівыя камочкі. Адна з іх (а, можа, яны абедзве) перыядычна залятаюць да нас на склад, потым у гандлёвую залу, абавязкова аблятаюць яе па колу і вяртаюцца назад.

Ю. распавяла, як яна аднойчы сядзела ў сваім кабінеце і пачула 👇
November 29, 2023 at 8:26 PM
November 25, 2023 at 2:22 PM
November 19, 2023 at 7:16 PM
Калі шчыра, я часам баюся ўкладвацца на канапу, каб паспаць/проста паляжаць, бо тады праз 0.00000001 секунду ў пакой залятае Цёрка і ўскоквае на мяне з такім моооцным 💪 тыгы-дыкам, што мяне ледзь не на палову складвае 🥴
І так ЗАЎСЁДЫ. КОЖНЫ РАЗ
November 13, 2023 at 1:01 PM
November 12, 2023 at 8:50 PM
Паляцелі.
November 12, 2023 at 8:47 PM
November 12, 2023 at 12:49 PM
November 9, 2023 at 10:18 AM
...
November 6, 2023 at 5:28 PM
Здаецца, будзе штосьці смачнае 👀
November 5, 2023 at 12:33 PM
Як вы?
November 4, 2023 at 5:54 PM
Як жа я цябе люблю
November 1, 2023 at 6:19 PM
Можаце, вядома, пасмяяцца (я ж не магу забараніць, тым больш у інтэрнэце), але...
Не магу я нічога з сабой зрабіць, калі бачу мышак.

А праз гэтае дзіўнае знаёмства чамусьці ўвогуле хочацца плакаць. Яна мне залезла сваімі лапкамі проста ў самае сэрца 😭💔
October 31, 2023 at 9:46 PM
А як яна наелася і высахла, пачала спрабаваць вылезці вонкі.

Давялося адпусціць. Не ў хаце, вядома, але там, дзе блізка няма катоў.

Дзіўна, але яна мяне не баялася, прынамсі я так адчувала. А тая не асабліва спяшалася ад мяне ўцякаць.
October 31, 2023 at 9:41 PM