Дэзічка.
banner
archidaisy.bsky.social
Дэзічка.
@archidaisy.bsky.social
Вяскова-навальнічна-нябесныя вайбы.
Дома, але ня ўсе.
Але, на жаль, вельмі часта ён гэтай магчымасцю не карыстаецца і ў выніку паводзіць сябе не як свіння, пацук/і інш., а як злы, крывадушны, беспрынцыповы і брыдкі...

чалавек.
З маленькай літары.

І "чалавек" для Чалавека — найгоршая абраза.
April 28, 2025 at 11:04 AM
І я лічу, што ў гэтым іх сапраўдная шчырасць, хаця, яны самі гэтага не разумеюць і нават пра гэта не задумваюцца.

У чалавека ж ёсць магчымасць разважаць, рабіць высновы. Ён можа аналізаваць розныя сітуацыі і вырашаць, як сябе павесці ў розных абставінах.
April 28, 2025 at 11:04 AM
...каб потым пры першым жа зручным выпадку ў гэтую душу плюнуць. Яны не скарыстаюцца табой свядома (як гэта можа чалавек), каб зрабіць сваё жыццё больш зручным для сябе. Яны не хаваюць перад табой свой бруд, не хлусяць і не спрабуюць паказацца "не такімі", яны агулам не спрабуюць КАЗАЦЦА.
April 28, 2025 at 11:04 AM
Дзякуй ❤️‍🩹🫂
March 16, 2025 at 8:03 AM
Дзякуй 🫂❤️‍🩹
March 16, 2025 at 8:03 AM
У мяне тут з сарказмам неяк запыталіся: "Дык, а ў цябе што, здарылася нешта, што ты тАкАя?"

Так, здарылася.

Я, напрыклад.
March 15, 2025 at 12:39 PM
Дзякуй! ❤️‍🩹
February 11, 2025 at 7:08 AM
Сёння мне асабліва пашчасціла: ён быў другім вось такім ёлупням за паўгадзіны.

Добра, што я на заспакаяльным. Здаецца, працуе
February 10, 2025 at 9:22 PM
Воооой, у нас увесь твой ютуб у планах! І, магчыма, Крылаты ўжо і паглядзеў 😁
Той выпадак, калі можна знайсці ў цябе ўсё, што толькі можа зацікавіць, і не важна, ці табе 11, ці 31 😂❤️
April 24, 2024 at 6:26 PM
Ну, і, вядома нататнікі. Мае будучыя сонныя дзённікі ✨🌙
Можна больш не хвалявацца, што мне не хопіць месца для сонных нататак :)
Яны максімальна ўтульныя, цёплыя і лямпавыя, і тут дакладна не толькі любоў, але і натхненне — з першага позірку ❤️‍🔥
March 30, 2024 at 1:35 PM
У пакоі сына знайшла сваё прыстанне цудоўная "Кусь-Кусяндра". Сама яшчэ не чытала, толькі зазірнула на старонку-другую і гэтага хапіла, каб выклікаць у мяне трошкі хвалявальныя, але прыемныя пачуцці. Зразумела, што мая "Кусяндра" вырываецца часцей, чым трэба...
March 30, 2024 at 1:34 PM
Сваю "Ладдзю роспачы" схапіла, як аказалася, у апошні момант — як толькі я зрабіла заказ, яна адразу знікла з наяўнасці на складзе. Абажаю такія моманты, бо пачынаеш думаць, што кніга чакала менавіта ЦЯБЕ. Не магу апісаць словамі наколькі прыгожае выданне. Чаго варта адна толькі вокладка... 💔
March 30, 2024 at 1:32 PM