Raman Lipski
banner
ramanlipski.bsky.social
Raman Lipski
@ramanlipski.bsky.social
You either die a hero or live long enough to see yourself become the villain
Wake Up, Dead Man (2025)
8.5/10

Самы спелы і сакавіты фільм з анталогіі Бенуа Бланка – атмасферны, эстэцкі, шматслойны, ды з мэсэджам, каторы ідзе па-за рамкі класічнага дэтэктыва.

Свежасці першай часткі тут, хіба, быць не магло, але канец трылогіі – больш чым дастойны.

#кіно
December 15, 2025 at 2:49 PM
Fackham hall (2025)
7/10
Абсурдная брытанская камедыя каторая бадзёра пачынае, але, здаецца, пакутуе на перапісванні і перамантажы і выдыхаецца напрыканцы.

Калі вам падабаецца правакацыйная прыдуркаватасць у стылі Джымі Кара – можна глянуць. Звер для сучаснага кіно рэдкі.
#кіно
December 12, 2025 at 2:53 PM
Zootopia 2 (2025)
8/10

Усё тая ж стракатая buddy cop камедыя прыстойнага ўзроўню з хвастамі, плаўнікамі ды рогамі Шакіры, толькі графіка яшчэ лепей, чым 9 год таму.

Гісторыя тут не для дарослых, але купа адсылак да поп-культуры здольная пратрымаць цікаўнасць да канца.

#кіно
December 12, 2025 at 2:45 PM
Wicked: For Good (2025)
7/10

Задняй частцы распіленага на два кавалкі мюзікла выпала яшчэ больш лішняга хрону і менш цэласных музычных нумароў.

Суцэльная прыемнасць прадукцыі ўсё тая ж, і сквапнасць Universal пакуль сыходзіць беспакаранай, але патэнцыял у праекта быў вышэйшы.

#кіно
December 10, 2025 at 11:24 AM
Frankenstein (2025)
8/10

Што б хто не казаў пра Нэтфлікс, але майстрам кшталту Дэль Тора яны даюць разгуляцца.

Shape of water, бадай, была цікавей, і намінацыі на глобусы – перабор, але гэта дзейсна своеасаблівая і візуальна смачная класіка для шырокай аўдыторыі.

#кіно
December 10, 2025 at 11:09 AM
The Running Man (2025)
7.5/10

Высокаактанавы вясёленькі экшн і лагічны працяг амерыканскай кар'еры Эдгара Райта. Лазерна вывераная пастаноўка саступае ўсё больш месца дысанансу, а лакальныя лямпавыя сюжэты – глабальна-безаблічным. Усё яшчэ няблага, але шлях – не туды.

#кіно
November 20, 2025 at 7:51 PM
Now you see me – now you don't (2025)
6.5/10

Тыповы спадчынны сіквэл і, бадай, найменш творчы фільм Рубэна Фляйшара – на экране цяпер зацесна, канон серыі рассыпаецца на вачах, а загадкі і фокусы выглядаюць таннавата.

Сюжэт і некаторыя сцэны нічога, але агулам – расчараванне.
#кіно
November 16, 2025 at 11:51 AM
Predator: Badlands (2025)
8.5/10

Не тыповы "Драпежнік", а хутчэй канцэптуальны кузэн "Мандалорца" – з яскравымі персанажамі, гумарам і добра пастаўленым экшнам.

Хтосьці будзе незадаволены не ўласцівай франшызе мяккасцю, але стужка на дзіва крэатыўная і ладна збітая.

#кіно
November 15, 2025 at 6:41 PM
Bugonia
8.5/10
Ад апошніх стужак Ланцімаса ўжо загадзя вядома, чаго чакаць – пара моцных перформансаў, надзейныя лінзы Робі Раяна, бадзёры саўнд... А сюжэта – ну колькі самі возьмеце.

На гэты раз перакручаныя гайкі саспенса зрывае толькі пад канец, ды і пасыл зразумелы.

#кіно
November 7, 2025 at 9:35 PM
Good Boy (2025)
8/10

Фільм жахаў за тры капейкі, у каторым пры гэтым ёсць і атмасферныя спецэфекты, і саспэнс, і, што бывае рэдка, зразумелая метафарычнасць без містычнай каламуці.

А, ну і ў галоўнай ролі тут – сабака. І грае ён ачмурэнна.

#кіно
November 4, 2025 at 7:44 PM
Chainsaw Man: Reze Arc
7.5/10

Падлеткавая хорні-камедыя-слэш-крывавы-экшн працягваецца ўжо ў поўным метры і дзейсна выглядае на ўсе грошы.

Гісторыя за ўсім шырокафарматным сокам крыецца даволі просьценькая, але ўсяго кароннага для жанра тут з горкай.

#кіно
November 4, 2025 at 7:37 PM
Good Fortune (2025)
7/10

Шмат у чым наіўная, але неблагая агулам камедыя, якая ёміста фіксуе на вялікім экране сацыяльнае расслаенне сучаснасці.

Амаль усе лепшыя жарты ёсць у трэйлеры, але на анёла Кіану ды агулам прыемны акторскі ансамбль можна паглядзець і даўжэй.

#кіно
November 4, 2025 at 7:26 PM
One battle after another (2025)
9/10

Амаль старажытнагрэчаская камедыя пра змагароў і людзей сістэмы, знятая на тэхналогіі 60-х, але актуальная заўсёды – сучасная класіка, ці як?

Акторы ззяюць у стужцы, дзе пачуцці і кантэксты перамагаюць наратыў, а тры гадзіны пралятаюць імгненна.

#кіно
October 4, 2025 at 8:52 AM
The Roses (2025)
7/10

Дасціпны сцэнар, модны аператар, плойма масцітых актораў розных жанраў – і, здаецца, недапрацоўка рэжысуры, каторая мусіла звязаць гэта ўсё разам.

Няблага на закрыццё лета, але з ўвагай да дэталяў і стылістычнай гармоніяй магло быць значна лепей.

#кіно
September 17, 2025 at 5:23 PM
Eden (2024)
6.5/10

Таямнічая рэальная гісторыя, якой рэжысёрскія акцэнты Рона Ховарда не дадаюць ні яўнага, ні схаванага сэнсу.

Ансамбль з адным сапраўдным немцам і чатырма галівудскімі зоркамі, якія па-рознаму спрабуюць граць немцаў – ну вельмі дзіўны выбар.

#кіно
September 12, 2025 at 12:13 PM
Sorry, Baby (2025)
7.5/10

У меру разумнае, дзівакаватае і вельмі шчырае кіно пра псіхалагічныя і сацыяльныя наступствы згвалтавання.

Мінімалістычна, стылёва, трохі нязграбна, без замаху на празмерна высокае – дастойны незалежны дэбют для Евы Віктор.
#кіно
September 12, 2025 at 12:01 PM
Caught Stealing (2025)

8.5/10

Новая стужка Дарэна Аранофскі паспявае і аддаць стылістычную даніну Нью-Ёркскім крымінальным драмам, і закруціць такі крывавы віхор падзей, што не засумуеш.

Выдатны зорны ансамбль, аператарскія міні-шэдэўры і дынамічны саўндтрэк прыкладаюцца.

#кіно
September 3, 2025 at 8:19 PM
Nobody 2 (2025)
6/10

Для сіквэла і так не асабліва папулярнага экшна стваральнікі выбралі новага, менш візіянерскага рэжысёра, і мікс азіяцкіх баевікоў з Home Alone 2 у якасці сцэнара.

Атрымалася так сабе. Не самая благая забаўка, але найлепшае ўжо было ў трэйлеры.

#кіно
September 3, 2025 at 7:01 PM
Weapons (2025)

9/10

Хорар, у каторым ёсць усё – і загадкавая містычнасць, і скрымеры, і даніна трэшу 80-х, і нават Джош Бролін.

Глядзіцца на адным подыху, але не пакутуе ад характэрнай для жанра павярхоўнасці – нечакана дастойныя зборы ў кінатэатрах, здаецца, заслужаныя.

#кіно
August 20, 2025 at 8:38 AM
Together (2025)

8/10

Мярзотны body horror – задавальненне не для ўсіх, але гэтую стужку адносна ўпэўнена можна параіць нават для не-жахавай аўдыторыі.

Размах і мэсэдж тут саступаюць "Субстанцыі", затое чыста забаўляльнай каштоўнасці Together дастаўляюць больш.

#кіно
August 19, 2025 at 5:58 PM
Freakier Friday (2025)
5/10

Усе галоўныя персанажы "Пятніцы" з 2003-га вярнуліся відавочна пасталелымі, а вось сэцнар чамусьці здзяцінеў да ўзроўня ну зусім ужо Disney Junior.

Да гэтага дадаецца няўдалы мантаж нібы з даздымак – і атрымліваецца прахадная коўдра з абрэзкаў невядома для каго.

#кіно
August 19, 2025 at 12:01 PM
The Naked Gun (2025)
7.5/10

Кампетэнтны і арганічны нашчадак арыгінальнай трылогіі зводзіць олдскулы гумарам 80-х – 90-х ды падмешвае сучасных гэгаў, каб новым гледачам было што нарэзаць у Цікток.

Ужо няма таго, што раньш было – але гэта дзейсна добрая спроба ў жанры, якога так не хапае.

#кіно
August 4, 2025 at 1:14 PM
Fantastic 4: First Steps (2025)
8/10

Трэці заход на фантастычную чацвёрку ў гэтым стагоддзі выглядае і гучыць свежа, а героі ўжываюць разумовыя здольнасці нават часцей за звышнатуральныя.

Размаху не хапіла – мог бы выйсці выдатны міні-серыял, але гіганцкі злодзей патрабуе гіганцкага экрану.

#кіно
July 25, 2025 at 5:12 PM
Superman (2025)

9/10

Новы Супермэн спрабуе быць роўна такім, якім ня быў Man of Steel Снайдэра – яскрава-сонечным, па-добраму старамодным і не да канца сур'ёзным.

І атрымалася! Гэта ўсё той жа фірмовы Джэймс Ган – бальзам на душу для гікаў, прыемная забаўка для ўсіх астатніх.

#кіно
July 11, 2025 at 8:17 PM
How to Train Your Dragon (2025)

7.5/10

Усё той жа хітовы сюжэт, перазняты для новых і ўжо настальгіруючых старых гледачоў.

Начныя здымкі і shaky-cam экшн нажыва выглядаюць трохі слабей, у астатнім – на ўзроўні. Асабліва парадаваў Нік Фрост, як і агулам праца актораў.

#кіно
July 5, 2025 at 10:57 AM